Аднакрылая зязюля
Июль 29, 2010 Автор: Кацярына Iванiна
Жыла-была на зямлі бедная старая жанчына. І была ў яе дачка, добрая, чарнавокая, чарнабровая, да працы здольная, да людзей ласкавая. І сваталіся да дзяўчыны гэтай прыгожай баяры, і купцы, і царэвічы заморскія, але ніхто не любы ей быў, ні за кога не хацела ісці яна замуж, бо як ж без дапамогі маці пакіне?
Аднойчы прыйшоў у сваты Даніла, князь заакіянскі, які пачуў аб прыгажосці і дабрыні простай дзяўчыны, і паабяцаў ёй паказаць палі чысты, моры сіні, калі толькі згадзіцца яна за яго пайсці і пакінуць зямлю родную. І па сэрцу прыйшоўся жаніх дачцы беднай, і пайшла яна за яго, пакінуўшы маці. Паехалі маладыя ў краіну далёкую, і вяселле вялікае там згулялі, пілі віно салодкае, пелі песні гучныя.
І сталі жыць яны, ціха, мірна, за варотамі высокімі, дубовымі, ад людзей добрых адгарадзіўшыся. І была ў дзяўчыны свякроў злая, маці мужа яе, прымушала дзяўчыну працаваць і ўдзень, і ноччу. Мужа дзяўчыны не было дома часта, а жонка яго сумавала, цярпела ад свекрыві сваёй.
Тады пайшла яна ночкай цёмнаю па расе сцюдзёнай, па траве мурожнай, свяціў месяц ясны, ліліся з вачэй яе слёзы горкі, гарачы. Прыйшла дзяўчына праз дуброву шумную ў лес глухі, і прытулілася да бярозкі белай, і расказала ёй пра сваю долю цяжкую. Чула гэтую скаргу галубка шэракрылая, загаварыла яна чалавечым голасам: "Дзіця маё беднае! Нарадзіла я цябе, ускарміла, пеставала заўсёды, хацела, каб ты долечку шчаслівую мела, а ты Радзіму пакінула, на мяне, на маці, забылася. Вось і маеш зараз гора горкае. Але я, твая маці, не забылася на цябе, зрабілася галубкаю, прыляцела ў зямлю чужую табе дапамагчы. Хачу ператварыць цябе ў зязюльку шэрую, каб вольнаю ты была". І выканала абяцанне сваё маці, ператварыла дачку ў зязюлю лясную. Толькi не было ў зязюлі аднаго крыла, бо калісьці выраклася дзяўчына гэтая Радзімы і Маці.
Па сённяшні дзень лётае па лесе заакінскім зязюля аднакрылая. Хто бачыць яе - успамінае зямельку сваю родную, ведае, што забываць яе нельга. Бо чалавек без Радзімы, як птушка без крыла.



Комментарии
Интересная история. Вы сами
Июль 29, 2010 Автор: ViktorM, 5 недель 2 дня ago
Comment: 244
Интересная история. Вы сами её придумали или слышали где-то?
Сама придумала, но при
Август 1, 2010 Автор: Гость, 4 недели 6 дней ago
Comment: 245
Отправить комментарий